Паўсотні нявест каталіся па Мінску на кабрыялетах (фотарэпартаж)
На Усебеларускі парад нявест у сталіцу з'ехаліся прыгажуні з усіх абласцей краіны.
Парад нявест 21 ліпеня ў Мінску прайшоў ужо ў шосты раз. Дзяўчаты не проста надзелі шлюбныя сукенкі, але таксама прымерылі самыя нечаканыя вобразы. Напрыклад, нявесты з Гомеля зазірнулі ў будучыню, а мінчанкі, наадварот, вярнуліся ў Чыкага сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Свята прайшло ў традыцыйным для вяселля стылі. Пасля фотасесіі маладыя ў картэжы з кабрыялетаў і лімузіна адправіліся па памятных месцах сталіцы.