Павел Латушка: Лукашэнка рыхтуе канстытуцыйны пераварот

Павел Латушка: Лукашэнка рыхтуе канстытуцыйны пераварот

Скліканнем Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка рыхтуе антыканстытуцыйны пераварот. З такой заявай выступіў Павел Латушка

На думку Латушкі, гэты сход склікаецца дзеля канстытуцыйнай рэформы, якая "канчаткова замацуе ў якасці крыніц улады чыноўнікаў і дэпутатаў, а не народ".

"Рэальны парадак УНС старанна хаваецца, з вуснаў прапагандыстаў і дзяржаўных прадстаўнікоў гучаць прыгожыя словы пра "народных прадстаўнікоў" і іх ідэі, але хто з беларусаў даваў паўнамоцтвы гэтым прадстаўнікам? Паводле закона "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах" і згодна з Канстытуцыяй, усе прадстаўнікі павінны быць абраныя, але замест гэтага дэпутаты і чыноўнікі прызначаюць самі сябе і праводзяць такія самапрызначэнні ў абыход закона. УНС фармуецца па ўказцы "зверху" толькі з адной мэтай — стварыць новы Канстытуцыйны орган, які закліканы замяніць голас народа", — заяўляе Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі