Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту
8 чэрвеня ў Мінску праходзяць суды над затрыманымі ў нядзелю ўдзельнікамі мітынга каля Камароўкі. Як паведаміў тэлеканал "Беларусь 1", сілавікі затрымалі 18 актыўных удзельнікаў "несанкцыянаванага мерапрыемства" каля Камароўскага рынку, дзе праходзіў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту. На такі ж тэрмін адпраўлены за краты Вольга Нікалайчык, Валянцін Фралоў, Рыгор Пагарцаў. Алег Баброўскі, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, асуджаны на 20 сутак арышту. Некалькі чалавек аштрафаваны.
Як паведамляюць праваабаронцы, у суд Маскоўскага раёна прывезлі Вераніку Мішчанка. У яе гематомы пасля жорсткага затрымання.
Больш падрабязна пра суды ў сталіцы і іншых гарадах краіны можна пабачыць на сайце spring96.org.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.