Пажылы гамяльчук спрабаваў уцячы праз акно лякарні па прасцінах

Пажылы гамяльчук спрабаваў уцячы праз акно лякарні па прасцінах

Пажылы мужчына загінуў у Гомельскай туберкулёзнай лякарні каля 20-й гадзіны 26 траўня, пішуць "Сильные новости". 

Мужчына 60 гадоў быў пацыентам закрытага аддзялення лякарні. Ён паспрабаваў пакінуць корпус, не карыстаючыся дзвярыма. Гамяльчук звязаў канат з прасцінаў і пачаў спускацца па іх з чацвёртага паверху. 
На жаль, імправізаваны канат не вытрымаў вагі дарослага чалавека, мужчына сарваўся і загінуў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі