Пераход на ваенны час адпрацуе МНС у Мінску
Супрацоўнік МНС, ілюстрацыйнае фота
25-26 верасня ў мінскіх ратавальнікаў пройдзе вучэнне. Як паведамляе прэс-служба МНС, падчас яго будуць адпрацоўваць пераход на ваенны час, а таксама рэагаванне на наступствы небяспечных з'яў надвор'я.
"Работнікі МНС адпрацуюць парадак пераводу сіл і сродкаў Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС з мірнага на ваенны час ва ўзаемадзеянні са службамі грамадзянскай абароны, правераць рэальнасць выканання запланаваных мерапрыемстваў па рэсурсным забеспячэнні органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях ва ўмовах ваеннага часу, а таксама ацэняць ступень гатоўнасці арганізацый па рэсурсным забеспячэнні", — заяўляюць у ведамстве.
Рэагаваць на небяспечныя ўмовы надвор'я ратавальнікі будць трэніравацца на базе Партызанскага раённага звяна гарадской сістэмы МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.