Пераходны кабінет просіць Варшаву ў выпадку закрыцця мяжы пакінуць гумкалідор

Святлафор у пункце пропуску на мяжы / @gpkgovby

Святлафор у пункце пропуску на мяжы / @gpkgovby

Аб'яднаны пераходны кабінет (АПК) будзе прасіць Варшаву арганізаваць гуманітарныя калідоры для беларусаў у выпадку поўнага закрыцця мяжы з РБ. Гэтае пытанне прадстаўнікі АПК збіраюцца абмеркаваць найбліжэйшым часам у міністэрствах замежных і ўнутраных справаў Польшчы, расказаў рэсурсу @pozirkonline намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка.

Паводле палітыка, у выходныя адбылася "камунікацыя з прадстаўніком польскага Міністэрства ўнутраных справаў". Латушка прасіў, каб "у крытычнай сітуацыі — прыняцці рашэння закрыць памежны рух — застаўся гуманітарны калідор". Паводле яго словаў, "мы папрасілі рабочай сустрэчы ў МЗС і МУС Польшчы".

Нагадаем, на мінулым тыдні агенцтва France Press са спасылкай на міністра ўнутраных справаў Польшчы Марыюша Камінскага паведаміла, што Польшча, Літва і Латвія могуць прыняць сумеснае рашэнне закрыць свае межы з Беларуссю. Гэта можа адбыцца, калі на мяжы Беларусі і ЕС здарыцца "інцыдэнт" з удзелам вагнераўцаў. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў Вільні. "Абмеркаванні рэальныя",заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Літвы Арнольдас Абрамавічус у адказ на пытанне пра магчымае закрыццё мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі