Пераможца “Еўрабачання-2014” Канчыта Вурст мае станоўчы ВІЧ-статус
Пераможца “Еўрабачання-2014”, аўстрыйскі спявак Том Нойвірт, які выступае пад псеўданімам Канчыта Вурст, заявіў пра свой станоўчы ВІЧ-статус. Такія звесткі ён размясціў у Інстаграм.
Паводле спевака, ён шмат гадоў жыве з вірусам імунадэфіцыту і мяркуе, што для грамадства гэта не мае ніякага значэння. Апрылюдніць гэтую інфармацыю Канчыту Вурст змусілі пагрозы былога сябра, які ведаў пра захворванне. Цяпер спявак піша, што ў будучыні нікому не дазволіць запалохваць сябе і рабіць такім чынам нейкі ўплыў на яго жыццё, паведамляюць інфармагенцтвы.