Pitchfork назваў лепшыя альбомы года
На першае месца ўплывовы амерыканскі сайт паставіў “Modern Vampires of the City” інды-рокераў Vampire Weekend.
Дыск “Modern Vampires of the City” амерыканскіх інды-рокераў Vampire Weekend стаў лепшым альбомам года паводле ўплывовага музычнага сайта Pitchfork. Прычым, выбар не стаў нечаканым: пласцінка апынулася на першым месцы ў спісе часопіса "Rolling Stone", на другім месцы часопісаў "Time" і "Q".
Другі галоўны фаварыт усіх спісаў лепшага за 2013 год — Канье Уэст са сваім альбомам “Yeezus”. Трэцім у спісе Pitchfork апынуўся лонгплэй “Settle” брытанскай поп-сенсацыі Disclosure.
З поўным спісам лепшых рэлізаў года можна пазнаёміцца на сайце часопіса.
Паводле lenta.ru
Фота: www.apelzin.ru