Плывец Бокій заваяваў на Паралімпіядзе яшчэ адзін медаль

Плывец Бокій заваяваў на Паралімпіядзе яшчэ адзін медаль

Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра яшчэ адзін медаль. На гэты раз ён быў трэцім на дыстанцыі 100 метраў брасам. Ён паказаў вынік 1 хвіліна 6,71 секунды. Раней Бокій заваяваў два золата — на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем (устанавіў сусветны рэкорд) і 200 метраў комплексным плаваннем (устанавіў рэкорд Паралімпіяд).

На сённяшні дзень у беларускай паралімпійскай зборнай 4 медалі (2 золата і 2 бронзы). У медалёвым заліку яна займае 24-е месца. Лідыруе Кітай — 92 медалі, у тым ліку 39 залатых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі