Полк Каліноўскага паказаў, як эвакуявалі пад абстрэлам параненага каля Бахмута

Эвакуацыя параненага / t.me/belwarriors/
Эвакуацыя параненага / t.me/belwarriors/

Полк Каліноўскага паказаў, як эвакуявалі пад абстрэлам параненага каля Бахмута. Медрота падраздзялення дапамагала сумежнікам з 24-й брыгады. Адзначаецца, што відэа здымалася ў 200 метрах ад уезду ў Бахмут, які амаль цалкам кантралююць расіяне. Беларусы эвакуявалі ўкраінца пад агнём мінамёта, аўтаматычнага гранатамёта і снайпера.

У траўні ў Бахмуце загінулі пяць беларускіх добраахвотнікаў. Сярод іх — адзін з заснавальнікаў спартыўна-патрыятычнай арганізацыі "Белы легіён" Міраслаў Лазоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі