Польшча плануе пры запісе на візу выкарыстоўваць біяметрыю

Біяметрыя твару, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Польшчы прыдумалі новыя меры для змагання супраць так званых "візавых пасярэднікаў", якія дапамагаюць браніраваць рэгістрацыюі для падачы дакументаў на выдачу віз.
Консульскі дэпартамент МЗС Польшчы хоча ўкараніць біяметрыю пры аўтарызацыі на сэрвісе па браніраванні дат візіту, піша выданне Rzeczpospolita.pl.
Гэта будзе дадатковая электронная служба для ідэнтыфікацыі чалавека, які плануе прызначыць дату наведвання консульскай установы праз анлайн-сэрвіс. Запусціць гэтую службу мяркуецца бліжэйшым часам.
Неафіцыйна паведамляецца, што пры гэтым павінна выкарыстоўвацца біяметрыя: доступ да заяўкі будзе адбывацца з дапамогай індывідуальных біяметрычных характарыстык — тых, якія абараняюць доступ да мабільных тэлефонаў, а таксама іншых (цяпер гэта адбітак пальца або ідэнтыфікацыя твара).
Служба блакавання "візавых пасярэднікаў", імверна, павінна быць уведзена пад канец гэтага года. У МЗС удакладняюць, што тэрміны залежаць ад "бягучай заканадаўчай і інфармацыйнай працы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.