Польскія памежнікі распавялі пра чарговыя спробы прарыву з Беларусі

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / x.com/Straz_Graniczna

Польскія памежнікі распавялі пра чарговыя спробы прарыву з Беларусі праз мяжу. Толькі 19 сакавіка ў іх удзельнічалі 135 чалавек (напярэдадні — 80). Амаль усе яны былі спынены. У бок памежнікаў зноў ляцелі камяні і галінкі.

Аднак пяць чалавек здолелі нелегальна патрапіць у Польшчу, іх дагэтуль шукаюць. За дапамогу мігрантам затрыманыя 2 чалавекі.

Як вядома, адказнасць за міграцыйны крызіс Польшча і іншыя краіны ЕС ускладаюць на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.