Польскія памежнікі знайшлі цела чалавека на мяжы з Беларуссю

Польскія памежнікі / onet.pl​
Польскія памежнікі / onet.pl​

Патруль памежнай службы выявіў цела невядомага мужчыны ў лясным масіве ў ваколіцах гміны Кусцінцэ Падляскага ваяводства, за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю, паведамляе onet.pl.

Цела 24-гадовага мужчыны знойдзена на тэрыторыі, якая аб'яўлена ў Польшчы зонай надзвычайнага становішча.

Праваахоўнікі не знайшлі пры целе загінулага ніякіх дакументаў. Прадстаўнік паліцыі Падляшша Томаш Крупа паведаміў, што паводле папярэдніх высноваў мужчына мог апынуцца ў Польшчы незаконна, але ідэнтыфікацыя абцяжарваецца станам цела.

Гэта далёка не першая смерць мігранта на мяжы. Загінулых людзей знаходзілі і на польскай, і на беларускай тэрыторыі. Прычынамі смерці называліся пераахаладжэнне, сардэчныя прыступы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі