Пракуратура пазбавіла навучэнца мінскага ліцэя права траціць грошы

Усе грошы хлопец траціў на спіртное / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Усе грошы хлопец траціў на спіртное / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пракуратура пазбавіла навучэнца мінскага ліцэя права траціць  кішэнныя грошы. Гаворка пра любы даход — стыпендыю або заробак. У пракуратуры палічылі, што хлопец не здольны самастойна і адказна распараджацца сродкамі. Дагэтуль увесь даход ён прапіваў.

Хлопец — сірата, яго бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, і ён знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Ён вучыцца ў мінскім ліцэі аўтамабілебудавання і атрымлівае ад дзяржавы стыпендыю, але пры гэтым прапускае заняткі, учыняе адміністрацыйныя правапарушэнні, кажуць у ліцэі. Увесну ён трапіўся на злачынстве. У выніку "пракурор Заводскага раёна г. Мінска звярнуўся ў суд з заявай аб пазбаўленні непаўналетняга права самастойна распараджацца сваім заробкам, стыпендыяй і іншымі даходамі", — расказалі ў Генпракуратуры.

Суд падтрымаў пазоў пракурора, і хлопца пазбавілі права распараджацца грашыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі