Праваабаронцы паведамляюць пра 17 новых палітвязняў
У Беларусі стала больш на 17 палітвязняў / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна".
Гэта Барыс Вітко, Міхаіл Літвак, Сяргей Адаська, Алег Пракапчук, Валерый Хаменка, Аляксей Харсееў, Юлія Колас, Ягор Жукаў, Аляксандр Пабяржын, Яўген Холадаў, Андрэй Халупка, Сяргей Корсак, Аляксандр Бірэта, Аляксандр Кулікоў, Сяргей Сафронаў, Валерый Кранцэвіч, Аляксей Афанасьеў.
Усе яны асуджаныя або ўзятыя пад варту па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі ці прадстаўніка ўлады.
На сёння ў Беларусі налічваецца 1496 палітвязняў. Людзей, зняволеных па палітычных прычынах, значна больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.