Праваабаронцы прызналі Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 8 чалавек палітвязнямі
Падчас суда над "групай Аўтуховіча" / sb.by
Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек. Гэта Андрэй Будай, Аляксандр Мураўёў, Аляксандр Сідарэнка, Мікалай Бібліс, Юрый Зянковіч, Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Віктар Снегур, Ірына Гарачкіна.
Некаторыя з названых людзей асуджаныя закрытым судом за ўдзел у арганізацыі "Буслы ляцяць" (Будай, Мураўёў, Сідарэнка, Бібліс). Юрый Зянковіч быў асуджаны разам з Рыгорам Кастусёвым і Аляксандрам Фядутам па абвінавачанні ў змове.
17 кастрычніка вялізныя тэрміны атрымалі ўдзельнікі "групы Аўтуховіча", якіх праваабаронцы прызналі нарэшце палітвязнямі — Аўтуховіч, Сава, Снегур, Гарачкіна. Астатнія ўдзельнікі працэсу (Вольга Маёрава, Уладзімір Гундар, Сяргей Разановіч, Любоў Разановіч, Павел Разановіч, Галіна Дзербыш, Ірына Мельхер) атрымалі статус палітвязняў раней.
На сёння ў Беларусі 1347 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.