Праз непагадзь некалькі дзясяткаў вёсак у Беларусі засталіся без святла

Раніцай аднаўленчыя работы яшчэ працягваліся

Раніцай аднаўленчыя работы яшчэ працягваліся / @Minenergo_by

З-за моцнага ветру і завеі праблемы з электрычнасцю ў мінулыя суткі ўзнікалі ў дзясятках населеных пунктах краіны. Пра гэта распавялі ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі. Там адзначылі, што "парушэнні электразабеспячэння зафіксаваныя ў 45 населеных пунктах, на 221 трансфарматарнай падстанцыі, 10 фермах, 4 кацельнях".

Па дадзеных на 6 гадзін раніцы, аднаўленчыя работы працягваліся яшчэ ў 10 населеных пунктах.

Сёння сіноптыкі таксама папярэджваюць аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве. Па паўночна-ўсходняй палове краіны чакаецца моцны снег. Магчымыя абрывы ліній сувязі і электраперадач, цяжкасць руху транспарту, рост колькасці ДТЗ, а таксама падзенне дрэў, абвальванне дахаў будынкаў і збудаванняў, кажуць у МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі