Прэм'ера на Еўрарадыё: Не прислоняться the band прадстаўляюць дэбютны кліп
Відэа на трэк "Доверяй мне" здымалі на электрастанцыі ў Крыме.
Гурт "Не прислоняться the band" прадстаўляе дэбютны кліп на песню "Доверяй мне". Ён быў зняты на тэрыторыі адразу дзвюх краін — Беларусі і Украіны. Адказнасць за ідэю і сцэнарый кліпа ўзялі на сябе музыкі:
"Мы доўга думалі пра тое, дзе павінен быць зняты кліп і якія лакацыі будуць напаўняць карцінку. У нашай краіне вельмі прыгожая прырода, толькі атмасфера напрошвалася трохі іншая. Вырашылі наведаць Крым. Была дамоўленасць з касмічным цэнтрам недалёка ад Еўпаторыі, але па прыездзе нам перадалі просьбу кіраўніцтва адмяніць здымкі ў гэтым месцы".
Адмова касмічнага цэнтра не спыніла музыкаў і ў выніку здымачны працэс праходзіў на ветра-элктрастанцыі. Яе, нягледзячы на штармавое папярэджанне, адмыслова запусцілі для здымак.
Музыкі не спрабуюць даслоўна перадаць сэнс песні ў відэа і пакідаюць гледачу месца для фантазіі.