Прэм'ера Шатландыі раскрытыкавалі за захапленне Пуціным
Украінская супольнасць у Шатландыі запатрабавала ад шатландскага прэм'ер-міністра Алекса Салманда выбачэнняў.
Нагодай сталі яго словы, што ён "у некаторых аспектах" захапляецца прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Салманд зазначыш, што Пуцін у значнай меры аднавіў расійскі гонар.
Тым часам лідэры Кансерватыўнай, Лейбарысцкай і Ліберал-дэмакратычнай партый у сумесным адкрытым лісце назвалі словы Салманда "цяжкім пралікам", перадае ВВС.
На думку самога прэм'ер-міністра, яго словы былі ў дастатковай ступені збалансаванымі, бо ў тым жа інтэрв'ю ён раскрытыкаваў Пуціна за палітыку ў дачыненні да Украіны і за парушэнні правоў чалавека ў самой Расіі.
Фота — РА