Прэс-служба МУС пацвердзіла затрыманне экс-пракурора Бабака

Прэс-служба МУС пацвердзіла затрыманне экс-пракурора Бабака

Прэс-служба МУС адгукнулася на паведамленні ў СМІ пра затрыманне экс-памочніка пракурора Яўгена Бабака.

"Грамадзянін не знік, ён затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Вядома, што затрыманы ў тым ліку актыўна распаўсюджваў інфармацыю з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў", — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Таксама ў прэс-службе заяўляюць, што высвятляюць "іншыя падрабязнасці супрацьпраўнай дзейнасці Бабака".

Пра затрыманне Яўгена Бабака стала вядома са слоў яго брата. У кватэры экс-работніка пракуратуры адбыўся сапраўдны разгром, ускрытыя нават плінтусы. 

Яўген Бабак сышоў з пракуратуры ў 2020-м на знак пратэсту супраць ігнаравання законаў. Як памочнік пракурора ён у жніўні 2020-га ініцыяваў праверку здарэння, калі байкераў жорстка затрымалі людзі ў форме ДАІ. Аднак ягонае распараджэнне праігнаравалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі