Прэтэндэнт Шульган: На Еўрабачанне мусіць ехаць "Разбітае сэрца пацана"

Юрый Шульган, які хоча стаць кандыдатам у прэзідэнты, адправіў бы на Еўрабачанне гурт “Разбітае сэрца пацана”. Але абіраць прадстаўнікоў Беларусі на конкурсе мусяць слухачы, лічыць “дармаед у дэкрэце”.

Юрый Шульган: “Натуральна, што гэта не будзе журы, як зараз, за якім канчатковае слова. Магчыма, гэта будзе інтэрнэт-галасаванне. Магчыма, тэлефоннае галасаванне. У Беларусі шмат добрых гуртоў. Я б на сёння аддаў перавагу “Разбітаму сэрцу пацана”.

Прэтэндэнт па пасаду прэзідэнта Юрый Шульган афіцыйна не працуе з 2000 года. Ён называе сябе “дармаедам у дэкрэце”, а асноўны пункт праграмы — афіцыйнае самаўладкаванне на працу.

На фота злева направа: Паўлюк Канавальчык і Юрый Шульган. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі