Прэтэндэнту ў прэзідэнты Юрыю Шульгану тэрмінова робяць прапіску
Але штаб кажа, што плата за тэрміновую рэгістрацыю можа стаць "непад'ёмнай". Справа з прапіскай павінна вырашыцца сёння да вечара.
Штаб прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Юрыя Шульгана тэрмінова робіць яму прапіску. Справа павінна вырашыцца сёння да вечара, паведаміў у гутарцы з Еўрарадыё кіраўнік перадвыбарчага штаба Паўлюк Канавальчык.
Як інфармавала Еўрарадыё, беспрацоўны Юрый Шульган нядаўна аднавіў пашпарт, але высветлілася, што яго выпісалі з ранейшага месца рэгістрацыі. Па словах Канавальчыка, гэта можа стаць фармальнай падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата.
Цяпер паплечнікі Шульгана хочуць арганізаваць яму платную прапіску, але баяцца, што ім можа не хапіць грошай:
Канавальчык: "Ёсць варыянты зрабіць яе вельмі хутка, але гэта ўпіраецца, скажам так, у фінансавыя патрэбы — 300 долараў плюс падаткі".
Юрый Шульган атрымаў пашпарт, але не мае рэгістрацыі па месцы жыхарства