Прэзідэнт Нігерыі ў Польшчы запэўніваў, што ён сапраўдны, а не двайнік
Прэзідэнт Нігерыі 75-гадовы Махамаду Бухары падчас візіту ў Польшчу запэўніваў, што ён сапраўдны, а не двайнік. Пакуль ён у мінулым годзе пяць месяцаў лячыўся ў Вялікабрытаніі, на радзіме яго апаненты распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках чуткі пра смерць. Нібыта, іх прэзідэнта замяніў "двайнік з Судана". І некаторыя людзі паверылі.
"Гэта сапраўдны я, запэўніваю вас!" — сказаў на сустрэчы з землякамі ў Польшчы прэзідэнт Нігерыі. А тых, хто распаўсюджвае чуткі, ён назваў невукамі.
One of the questions that came up today in my meeting with Nigerians in Poland was on the issue of whether I‘ve been cloned or not. The ignorant rumours are not surprising — when I was away on medical vacation last year a lot of people hoped I was dead. pic.twitter.com/SHTngq6LJU
— Muhammadu Buhari (@MBuhari) 2 декабря 2018 г.