Пуцін дазволіў Шайгу прыцягнуць на вайну з Украінай замежных наймітаў

Уладзімір Пуцін на нарадзе з членамі Савета Бяспекі / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін на нарадзе з членамі Савета Бяспекі / kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узгадніў прыцягненне замежных наймітаў для вайны ва Украіне. З гэтым пытаннем да яго звярнуўся міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, піша ТАСС. Ён расказаў, што "паступае велізарная колькасць заявак ад рознага роду добраахвотнікаў з розных краін, якія хацелі б прыехаць у Луганскую і Данецкую народныя рэспублікі для таго, каб удзельнічаць у тым, як яны лічаць, вызваленчым руху".

Больш за ўсё заявак, паводле слоў Шайгу, прыйшло з краін Блізкага Усходу — іх ужо больш за 16 тысяч.

"Ну, што ж, трэба пайсці ім насустрач і дапамагчы ім перабрацца ў зону баявых дзеянняў", — сказаў Пуцін.

Ён таксама дазволіў перадаць сілам "ЛДНР" зброю, у тым ліку сродкі супрацьпаветранай абароны, у прыватнасці ПЗРК, і супрацьтанкавыя ракетныя комплексы.

Таксама не выключана, што Расія будзе нарошчваць ваенную прысутнасць на заходніх рубяжах. Шайгу казаў Пуціну пра перакідку — на фоне вайны ў Украіне — дадатковых сіл NATO ва ўсходнееўрапейскія краіны. На думку Шайгу, размяшчэнне дадатковых кантынгетаў адбываецца "на фоне таго, што ім абсалютна нічога ў дадзеным выпадку не пагражае".  

Пуцін папрасіў падрыхтаваць асобны даклад па гэтым пытанні. Рашэнне будзе прынятае пасля абмеркавання дакладу ў найбліжэйшы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі