Пуцін гатовы пабыць прэзідэнтам Расіі яшчэ 10 гадоў

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв’ю ТАСС. На пытанне, ці застанецца ён прэзідэнтам назаўсёды, Пуцін адказаў: “Не”. “І для краіны гэта няправільна, шкодна, і мне не трэба”, — патлумачыў ён.

Пры гэтым, з ягоных словаў, справа не ў стомленасці. “Кіруюся рэаліямі бягучага дня, сярэднетэрміновым прагнозам… Мне няма сэнсу за нешта хапацца. Разумееце, ужо няма сэнсу ніякага”, — сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што расійская канстытуцыя дазваляе яму зноў балатавацца, таму магчымасць яго новага вылучэння застаецца. Што да ўдзелу ў будучых выбарах, то Пуцін сказаў: “Буду кіравацца агульным кантэкстам, унутраным разуменнем, сваім настроем”.

Уладзімір Пуцін быў прэзідэнтам Расіі з 2000 па 2008 гады, прэм’ер-міністрам з 2008 па 2012 гады, а цяпер ён зноў прэзідэнт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі