Пуцін — пра спецаперацыю ў Славянску: Гэта сур'ёзнае злачынства (відэа)
Расійскі прэзідэнт пракаментаваў апошнія падзеі ва ўкраінскім горадзе, які ўтрымліваюць сепаратысты.
Раніцай 24 красавіка ўкраінскія сілавікі правялі "разведку боем": ліквідавалі тры блокпасты на ўскраінах Славянска, забілі пяць баевікоў, пасля чаго адступілі на ранейшыя пазіцыі. Уладзімір Пуцін лічыць, што калі Кіеў сапраўды выкарыстаў "войска супраць насельніцтва ўнутры краіны, то гэта, без усялякіх сумненняў, вельмі сур'ёзнае злачынства супраць свайго народа".
Пуцін дадаў, што ён даведаўся пра пачатак баявых дзеянняў у Славянску праз СМІ. Таксама расійскі прэзідэнт назваў сённяшнія ўлады ў Кіеве "хунтай", паведамляе РІА "Новости".
Фота — Reuters