Пуцін прыляціць у Мінск праз дзве гадзіны пасля Парашэнкі

Мяркуецца, што мерапрыемства пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Яго праграма пакуль невядомая. МЗС Беларусі змясціў на сваім сайце прыкладны графік прыбыцця ў Нацыянальны аэрапорт Мінск дэлегацый.


Каля 11.15 прыляціць прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, праз 15 хвілін — вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гухт. А 12-й прылятае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, у 13.15 — еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер.

Апошнім у Мінску з'явіцца прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін — прыкладна ў 13.20.

Днямі Пятро Парашэнка заявіў, што едзе ў Мінск дамаўляцца аб міры, бо “ўвесь свет стаміўся ад вайны”. Паводле слоў украінскага прэзідэнта, на мінскай сустрэчы ён закліча Расію "забраць баевікоў з Украіны”.

У Маскве распавялі, пра што ў Мінску могуць гаварыць Пуцін і Парашэнка

Эштан: Сустрэча ў Мінску — магчымасць, якую нельга ўпусціць

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі