Пуціна праінфармавалі, што Пальміру зноў вызвалілі ад тэрарыстаў

Пуціна праінфармавалі, што Пальміру зноў вызвалілі ад тэрарыстаў

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу праінфармаваў Уладзіміра Пуціна, што Пальміру зноў вызвалілі ад тэрарыстаў. 2 сакавіка стала вядома, што гэта зрабілі Узброеныя сілы Сірыі пры падтрымцы Паветрана-касмічных сілаў Расіі, інфармуе РІА "Новости".

Тэрарысты з "Ісламскай дзяржавы" ўпершыню захапілі Пальміру ў траўні 2015 года. Сірыйская армія ў сакавіку 2016-га яе вызваліла, аднак у снежні тэрарысты зноў захапілі горад. Сірыйскае войска і расійскія параздзяленні тады ў спешцы пакінулі Пальміру. Тэрарысты распаўсюджвалі відэаролікі пра пакінутыя вялікія запасы зброі і тэхнікі.

Тэрарысты, уцякаючы з Пальміры, замініравалі будынкі і дарогі. Высветлілася, што выбухам цалкам разбураная цэнтральная частка сцэны амфітэатра.

Пуціна праінфармавалі, што Пальміру зноў вызвалілі ад тэрарыстаў
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі