П'яная школьніца звалілася з пятага паверха ў Воранаўскім раёне
П'яная школьніца выпала з пятага паверха / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У Воранаўскім раёне з акна пятага паверха вываліся нецвярозая школьніца, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Як выявіла следства, 15-гадовая дзяўчына ўначы 25 чэрвеня была ў гасцях у сваіх паўналетніх сяброў, дзе кампанія распівала спіртное. П'яная школьніца, сеўшы на прываконне, страціла раўнавагу і звалілася з акна.
Цяпер яна ў бальніцы. Выявілася, што ступень ап'янення дзяўчыны склала 2,5 праміле.
Следчыя вядуць праверку здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.