П'яны мужчына затапіў некалькі паверхаў чыгуначнага вакзала ў Мінску
П'яны мужчына затапіў чыгуначны вакзал у Мінску
Некалькі паверхаў чыгуначнага вакзала ў Мінску аказаліся залітыя вадой. У Дзяржкамітэце судовых экспертыз расказалі, што адбылося.
Нецвярозы 60-гадовы мужчына ў галоўным корпусе чыгуначнага вакзала без неабходнасці самавольна адкрыў пажарны шчыт на лесвічным маршы паміж другім і трэцім паверхамі. Ён дастаў пажарны рукаў, звесіў яго ў праём лесвічнага пралёта і ўключыў падачу вады.
Вадой былі залітыя лесвічныя пралёты другога, першага і нулявога паверхаў. Паведамляецца пра пашкоджанне дэкаратыўнага аздаблення сценак і тэхналагічнага абсталявання (ліфтавая шахта з кантрольнай аўтаматыкай).
Прыблізны кошт рамонтных работ па ліквідацыі пашкоджанняў эксперты ацанілі ў 5985 рублёў.
На мінчука пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.