Пяскоў пацвердзіў, што Пуцін і Байдэн гаварылі пра Лукашэнку

Пяскоў пацвердзіў, што Пуцін і Байдэн гаварылі пра Лукашэнку

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у нядаўняй тэлефоннай гутарцы гаварылі пра Аляксандра Лукашэнку. Па словах Пяскова, абмяркоўвалася тэма "спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі".

У суботу Лукашэнка на суботніку заявіў, што на яго і сыноў рыхтаваўся замах. І нібыта датычныя да гэтага Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч і Рыгор Кастусёў, а таксама "замежныя спецслужбы". Аляксандр Лукашэнка назваў ЦРУ і ФБР, хаця апошняя за межамі Злучаных Штатаў не дзейнічае. Ён адзначыў, што акцыя магла рыхтавацца са згоды "вышэйшага палітычнага кіраўніцтва". Лукашэнка распавёў, што гэтую тэму ў размове з Джо Байдэнам падняў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Цяпер з'явілася пацверджанне яго словам з расійскага боку. Пачакаем, як гэта пракаментуе Вашынгтон. ЗША ўжо адмаўлялі сваё дачыненне да справы аб "спробе замаху".

Напярэдадні ў КДБ Беларусі заявілі, што ў нашай краіне ўпершыню распачалі крымінальную справу аб спробе захопу ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі