Расія забароніць пастаўляць нафту і нафтапрадукты краінам, якія ўвялі столь цэн

Расія пагражае не прадаваць нафту ў краіны, якія прынялі столь энаў / pexels.com
Расія пагражае не прадаваць нафту ў краіны, якія прынялі столь энаў / pexels.com

Расія забароніць пастаўку нафты і нафтапрадуктаў краінам, якія падтрымліваюць столь цэнаў, уведзеную Захадам. У адказ РФ можа скараціць здабычу нафты на пачатку 2023 года на 500-700 тысяч барэляў у суткі. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак.

Ён спаслаўся на ўказ, прыняты ў адказ на заходнія меры.

"У рамках гэтага ўказа забарону на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у тыя краіны, тым юрыдычным асобам, якія будуць патрабаваць адпаведнасці ў кантрактах столі цэн, які ўведзены Еўрасаюзам, таму мы гатовыя ісці на паніжэнне частковай здабычы. На пачатку наступнага года ў нас можа быць скарачэнне дзесьці на 500-700 тысяч барэляў у суткі, гэта для нас прыкладна 5-7%",перадае ТАСС словы расійскага чыноўніка.

Такое скарачэнне Новак назваў нязначным, "але тым не менш такія рызыкі існуюць".

Як распавядала Еўрарадыё, краіны "Вялікай сямёркі", Еўрасаюз і Аўстралія ўзгаднілі з 5 снежня ўвядзенне столі коштаў на раійскую нафту. Яна складае 60долараў за барэль. А з 5 лютага 2023 года пачнуць дзейнічаць гранічныя цэны на нафтапрадукты, іх столь вызначаць пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі