Расійскага прапагандыста Віктара Бязеку высылаюць з Польшчы

Варшава / pixabay.com
Варшава / pixabay.com

Расійскі прапагандыст Віктар Бязека ўнесены ў польскі "чорны спіс", бо яго публіцыстычная дзейнасць з'яўляецца элементам інфармацыйнай вайны, якую Крэмль вядзе супраць Польшчы і ЕС. Пра гэта, як піша PAP, гаворыцца ў заяве Дэпартамента нацыянальнай бяспекі.

Бязека супрацоўнічаў з тэлеканалам Russia Today ды польскай службай інфармагенцтва Sputnik. На думку польскіх уладаў, ён шмат гадоў распаўсюджваў пракрамлёўскую прапаганду, скіраваную супраць інтарэсаў Польшчы.

Прапагандыста высылаюць з Польшчы.

Гэта не першы падобны выпадак. У сакавіку 2021 года Польшча падоўжыла да 2025 года забарону на ўезд "заангажаванаму ў пашырэнне крамлёўскай прапаганды" Леаніду Свірыдаву. У тым жа годзе пад забарону трапіў расійскі тэлежурналіст Яўген Рашэнцьеў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі