Расійскаму фігурысту Раману Кастамараву ампутавалі і кісці рук

Раман Кастамараў / gettyimages
Раман Кастамараў / gettyimages

Следам  за ступнямі расійскаму фігурысту Раману Кастамараву ампутавалі кісці рук, піша "Комсомольская правда" са спасылкай на крыніцу ў медыцынскіх колах.

Ступні яму ампутавалі каля тыдня таму, змагаліся за рукі. Але беспаспяхова. На жаль, кісці таксама пачалі чарнець, адзначае выданне. Спартсмену рабілася горш, і медыкі правялі другую аперацыю — "ампутавалі абедзве кісці рук", адзначыла крыніца.

Алімпійскі чэмпіён у танцах на лёдзе Раман Кастамараў трапіў у бальніцу з цяжкай пнеўманіяй у пачатку студзеня. Яго падключылі да ШВЛ, а затым — да ЭКМА (гэта метад штучнага насычэння крыві кіслародам пры развіцці цяжкай вострай дыхальнай недастатковасці). На фоне каранавіруснай інфекцыі ў яго развіўся сепсіс.

Кастамараў зрабіўся алімпійскім чэмпіёнам у танцах на лёдзе ў 2006 годзе ў пары з Таццянай Наўка. Ён таксама двойчы рабіўся чэмпіёнам свету і тройчы — чэмпіёнам Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі