Расійская вайсковая тэхніка накіравалася ўглыб Крыму

На чыгуначных платформах знаходзяцца 14 комплексаў С-300, 4 БТРы сувязі, 5 Камазаў, 4 УРАЛы з кунгамі, 4 тэнтаваныя УРАЛы.



Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на кіраўніка крымскага медыя-цэнтра Мінабароны Украіны Уладзіслава Селязнёва.



Акрамя гэтага, паводле інфармацыі крыніц у Джанкоі, адтуль выпраўляецца калона расійскай ваеннай тэхнікі. Кірунак руху калоны невядома.



Па звестках Мінабароны, аслабленая блакада ў Інкермане, вайскоўцаў і персанал базы, а таксама службы, якія забяспечваюць базу харчаваннем, прапускаюць на тэрыторыю аб'екта праз верхні КПП.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі