Расійскі наступ пачаўся, кажуць у Кіеве — 55-я раніца вайны

Расійская ваенная тэхніка на шашы каля Марыупаля / АР
Расійская ваенная тэхніка на шашы каля Марыупаля / АР

Расійскі наступ на Данбасе пачаўся, кажуць ва Украіне. Расяіне спрабуюць наступаць, "каб усталяваць поўны кантроль над тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама ўтрымаць сухапутны калідор з часова акупаваным Крымам". Гэта з ранішняй зводкі Генштаба ВСУ.

Наступ ідзе і на Ізюмскім, і на Паўднёвабугскім напрамках. Расіяне не пакідаюць спробаў ўзяць пад поўны кантроль Марыупаль. У Генштабе Украіны таксама адзначаюць, што Беларусь па-ранейшаму дае сваю тэрыторыю для расійскіх самалётаў — яны вядуць разведку і наносяць ўдары па ўкраінскай тэрыторыі.

"Колькі б туды [на Данбас] ні зганялі расійскіх вайскоўцаў, мы будзем змагацца. Мы будзем абараняцца. Мы будзем гэта рабіць штодня. Нічога ўкраінскага не аддамо, а чужога нам не трэба", — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным звароце.

Спыненне агню ва Украіне цяпер "не на гарызонце". Так лічыць намеснік генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Марцін Грыфітс. "Але такая магчымасць можа з'явіцца праз пару тыдняў",цытуе Грыфітса "Громадське".

ЗША склікалі на 19 красавіка сустрэчу лідэраў шэрагу дзяржаў, каб абмеркаваць сітуацыю ва Украіну. На сустрэчы, акрамя ЗША, будуць прадстаўнікі Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Канады, Італіі, Польшчы і Румыніі, а таксама высокапастаўленыя чыноўнікі з NATO і Еўрапейскай камісіі. Пра гэта паведамляе BFMTV са спасылкай на крыніцы ў Елісейскім палацы.

Джо Байдэн пакуль не паедзе ў Кіеў, але сюды могуць вярнуцца амерыканскія дыпламаты — Вашынгтон плануе аднавіць працу амбасады ва Украіне. "Гэта, бясспрэчна, наша мэта. Відавочна, што дыпламатычную прысутнасць на месцах важна", — заявіла прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі. Яе словы прыводзіць AFP.

Тым часам у Пентагоне абверглі заяву Мінабароны РФ аб збітым каля Адэсы ўкраінскім самалёце, які дастаўляў узбраенне ад заходніх краін. Пра гэта піша "Громадське". "Няма ніякіх прыкмет таго, што яны нанеслі ўдар па дапамозе", — сказаў чыноўнік амерыканскага Мінабароны.

У амерыканскім Мінабароны таксама распавялі, што ў бліжэйшы час пачнуць навучаць ўкраінскіх інструктараў карыстацца амерыканскімі гаўбіцамі і радарамі. Аб гэтым паведамляе Reuters. Навучанне будзе праходзіць за межамі Украіны. Пасля чаго інструктары вернуцца ў краіну і будуць на месцы навучыць сваіх вайскоўцаў.

Российское наступление на Донбассе началось, говорят в Киеве — 55-е утро войны
Разбітая ваенная машына пад Мікалаевым / УНІАН

За суткі ва Украіне раненні атрымалі яшчэ пяцёра дзяцей, пра гэта паведамляе офіс генеральнага пракурора Украіны. Цяпер агульная колькасць параненых дзяцей складае 367. 205 — загінулі.

Каля 6 мільёнаў людзей ва Украіне маюць праблемы з доступам да пітной вадзе. Пра гэта паведамляе ЮНІСЭФ. Праблемы з вадой і электрычнасцю ўзнікаюць з-за баявых дзеянняў — пашкоджаныя сеткі.

У цяперашні час ва Украіне пашкоджана або разбурана да 30% інфраструктуры. У тым ліку больш за 300 мастоў на дарогах нацыянальнага значэння, дзясяткі чыгуначных мастоў. Шкода ацэньваецца ў 100 мільярдаў долараў. Такія лічбы прыводзіць "Громадське" са спасылкай на міністра інфраструктуры Украіны Аляксандра Кубракова.

А ў Харкаве падлічылі, што з пачатку вайны ў вобласці пацярпелі не менш за 8 помнікаў культурнай спадчыны, у тым ліку
рэшткі Ізюмскай крэпасці, пабудаванай у 1681 годзе, Харкаўскі мастацкі музей і адно з найстарэйшых кнігасховішчаў Украіны — бібліятэка імя Караленкі у Харкаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі