Расійскі ракетны катар заблакаваў украінскія памежныя караблі

Як паведамляе УНІАН, ракетны катар Чарнаморскага флоту Расіі падышоў на знешні рэйд Балаклаўскай бухты пад Севастопалем. Такім чынам фактычна быў заблакаваны выхад ў мора караблям і катарам брыгады Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.



Тым часам, на вуліцах горада Севастопаля з'явіўся яшчэ адзін бронетранспарцёр марской пяхоты Расіі — на плошчы Ушакова, каля будынка Марскога клуба. Тым часам пад Севастопалем больш за 300 вайскоўцаў з аўтаматамі працягваюць кантраляваць аэрапорт і аэрадром "Бельбек". Паводле звестак УНІАН, людзі і вайсковая тэхніка належыць брыгадзе марской пяхоты Чарнаморскага флота Расіі.

Міністр унутраных спраў Украіны: Гэта ўзброенае ўварванне і акупацыя

Захопнікі крымскіх аэрапортаў у форме расійскіх міратворцаў? (фота)
 

 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі