Расійскія стэндаперы выступілі ў абарону беларускага калегі Ідрака Мірзалізадэ

Расійскія стэндаперы выступілі ў абарону беларускага калегі Ідрака Мірзалізадэ

Расійскія стэндаперы выпусцілі відэа ў падтрымку беларускага калегі Ідрака Мірзалізадэ, якога арыштавалі на 10 сутак за жарт, у якой расійскія сілавікі знайшлі "абразу рускіх".

"10 дзён за жарт — гэта не страшнае пакаранне, але страшны прэцэдэнт. Жарт можа не спадабацца ці пакрыўдзіць. Але за жарт нельга пазбаўляць волі", — кажуць расійскія калегі Мірзалізадэ.

У сваім жарце комік распавядаў, як складана паўднёваму чалавеку зняць кватэру ў Маскве і з якімі праявамі ксенафобіі ён сутыкаецца. Ксенафобы абразіліся і пачалі даказваць, што насамрэч ксенафобам з'яўляецца Ідрак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі