Расію на "Еўрабачанні" прадставіць спявачка на інвалідным вазку
Расію на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве прадставіць спявачка на інвалідным вазку. 27-гадовая Юлія Самойлава з дзяцінства мае першую групу інваліднасці. Яна выступіць з англамоўнай песняй "Flame Is Burning" ("Агонь гарыць"), паведамляе РІА "Новости".
Самойлава нарадзілася ў рэспубліцы Комі. Яна ўдзельнічала і перамагала ў шэрагу музычных конкурсаў. У 2014-м спявачка ўдзельнічала ва ўрачыстым адкрыцці зімовых Паралімпійскіх гульняў.
Паўфіналы "Еўрабачання" пройдуць 9 і 11 траўня, фінал міжнароднага конкурсу песні прызначаны на 13 траўня. Беларусь прадставіць Naviband.
Фота: ria.ru