Рэктар МІТСО сышоў з пасады, не адпрацаваўшы і год?
Вадзім Пазняк больш не з'яўляецца рэктарам МІТСО: на сайце ўніверсітэта ягонага імя няма. У адміністрацыі сайта пазначаныя толькі прарэктары і вучоны сакратар.
Пра сыход Пазняка з пасады прарэктара паведаміў студэнцкі Telegram-канал. На пасадзе рэктара ён не адпрацаваў і год.
Як распавядала Еўрарадыё, Пазняк стаў рэктарам МІТСО ў жніўні 2018-га. Да таго ён займаў пасаду прарэктара Акадэміі кіравання па гаспадарчай частцы. Перад адміністрацыйнай працай у ВНУ Пазняк працаваў у пракуратуры, мае званне саветніка юстыцыі. У 2005 годзе ён прадстаўляў абвінавачанне на палітычных працэсах Мікалая Статкевіча, Андрэя Клімава і Паўла Севярынца.