Еўрарадыё разыграла 11 квіткоў на польскае кіно!
Аказваецца, у адзін твіт умяшчаецца ад 10 да 25 назваў польскіх фільмаў! Спіс пераможцаў глядзіце ўнутры.
8 лістапада а 19:00, распачаўся кінафэстываль "Лістапад", у якім сёлета бярэ ўдзел Польская Акадэмія дакументальнага кіно. А гэта значыць не толькі паказы твораў сучаснай польскай дакументалістыкі, але яшчэ і сустрэчы са стваральнікамі гэтых кінастужак.
Каб атрымаць бясплатны квіток на цэлы кінадзень фэстывалю на выбар, мы прапанавалі вам ўмясціць максімальную колькасць польскіх фільмаў у адзін твіт ці 140 сімвалаў з прабеламі. У выніку 11 (+1 запрашальнік бонусам ад арганізатараў) знайшлі сваіх гаспадароў:
Пераможцы конкурсу:
- Віктар Зяноўка (Гугл+)- 25 фільмаў
- @S_arsoba (Станіслаў, твітэр) - 23 фільма
- Дзяніс (з каментароў на сайце) - 22 фільма
- @Kvetka (Хэлен Ціткова, твітэр) - 22 фільма
- Наташа (з каментароў на сайце) - 20 фільмаў
- @MilaVits (Міла, твітэр) - 17 фільмаў
- Ганна (з каментароў на сайце) - 17 фільмаў
- @Mr_dobrze (твітэр)- 16 фільмаў
- @Houpochka (Надзея, твітэр) - 11 фільмаў
- @SoLonelyAndCold (Міхаліна Дзятлік, твітэр) - 11 фільмаў
+
бонус ад арганізатараў:
- Алёна (з каментароў на сайце) - 10 фільмаў
Свае квіткі вы зможаце забраць у касах кінатэатра "Цэнтр-відэа", для гэтага вам дастаткова заявіць пра сябе арганізатарцы Асі на імэйл [email protected] і ў лісце абраць дзень фэстывалю, на які вы хочаце атрымаць бясплатныя квіткі. Усім дзякуй за ўдзел!