Адвакат сустрэўся з Гайдуковым у следчым ізалятары КДБ
Сустрэча адбылася 11 лютага і доўжылася некалькі гадзінаў.
Па словах маці затрыманага, Вольгі Гайдуковай, сустрэча працягвалася некалькі гадзінаў і была першай з моманту пераводу яе сына ў СІЗА КДБ у Мінску.
Маці кажа, што сын трымаецца нармальна, выглядае добра. Дарэчы, адвакат — гэта адзіная сувязь са знешнім светам для Андрэя Гайдукова. Следства па справе юнака было працягнута яшчэ на месяц, адзначае Радыё "Рацыя".
Нагадаем, што 23-гадовага рабочага “Нафтана” абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Гайдукоў сваёй віны не прызнае.
Фота — vitebskspring.org