Беларуска атрымала прэмію расійска-амерыканскага выдавецтва
"Срэбранай куляй" была ўганараваная беларуская журналістка і празаік Алена Брава.
Пра гэта абвесціла выдавецтва "Franc-Tireur USA". Адзначаецца, што прэмія прысуджаецца "па сукупнасці створанага і ў перспектыве чаканага".
Дарэчы, заснавальнік выдавецтва Сяргей Юр'енен вырас у Мінску.
Адзначым, што кніга Алены Брава "Рай даўно перанаселены" ўваходзіць у лонг-ліст прэміі Гедройца.
Фота — kamunikat.org