Хто павінен плаціць за тавар, разбіты ў краме?

Разбітая бутэлька

Разбітая бутэлька / ixbt.com

Шмат хто сутыкаўся з сітуацыяй, калі выпадкова зачэпіш бутэльку на паліцы ў краме — і яна, упаўшы, разбіваецца. Хто ў такім выпадку павінен плаціць за сапсаваны тавар?

У большасці выпадкаў крама настойвае, каб за пабіты тавар заплаціў пакупнік. Так адбылося з чытачом газеты "Наш край", які выпадкова разбіў бутэльку віна. Але ці правамерныя такія патрабаванні?

Аказваецца, калі пакупнік можа даказаць, што страты былі нанесеныя выпадкова і не па яго віне, дык ён вызваляецца ад выплатаў. Хаця ў агульным выпадку закон сцвярджае, што выдаткі на пакрыццё шкоды, прычыненай маёмасці, нясе асоба, якая яе пашкодзіла, незалежна ад намераў.

Інакш кажучы, калі пакупнік разбіў тавар у краме — плаціць павінен ён. Але калі тавар размясцілі на паліцы няўстойліва, дык плаціць не трэба. Аналагічная сітуацыя — калі ў краме занадта вузкія праходы, або яны застаўленыя скрынкамі.

Праўда, спатрэбяцца доказы. Важна дакументаваць сітуацыю і ўзяць кантактныя даныя ў сведкаў, каб у будучыні мець магчымасць абараніць сваю пазіцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі