Беларускім дыпламатам у Беластоку нагадалі пра Змітра Дашкевіча
У Беластоку на агароджы вакол беларускага консульства з'явіліся партрэты Змітра Дашкевіча з заклікам вызваліць палітвязня.
Нагадаем, што 28 жніўня лідара “Маладога Фронту” (Чэхія) асудзілі ў глыбоцкай калоніі. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Хлопцу прысудзілі адзін год зняволення.
Дашкевіч знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года. Яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму нібыта за збіццё двух мінчукоў.