Беларускія ліцэісты ў Варшаве скончылі чарговы навучальны год

Гэты год стаў восьмым па ліку, калі на вучобу ў Варшаву прыязджаюць навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Усяго сёлета ў польскую сталіцу прыехала 60 хлопцаў і дзяўчат. Цягам двух тыдняў ліцэісты жылі ў школьным інтэрнаце №4 на варшаўскай Волі.

Звычайна ў Польшчы яны шмат падарожнічаюць, сустракаюцца з вядомымі польскімі палітыкамі, дзеячамі культуры і асветы.

Па словах дырэктара ліцэя Уладзіміра Коласа, сёлета праграма таксама была вельмі багатай і насычанай. Ліцэісты  наведалі Каралеўскі замак у Варшаве, Музей варшаўскага паўстання, пабывалі ў Кракаве і Закапанэ. Акрамя таго, яны сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Яцкам Ціхоцкім, былым прэм’ер-міністрам Тадэвушам Мазавецкім, акцёрам і рэжысёрам Анджэем Севярынам, палітыкам Генрыкам Вуецам.

Нагадаем, Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў зліквідаваны ўладамі ў чэрвені 2003 года. Але дагэтуль навучанне працягваецца ў падпольных умовах. Працуючы неафіцыйна, ліцэй праводзіць паасобныя вучэбныя сесіі за межамі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі