Беларусы Варшавы павіншавалі Змітра Дашкевіча з народзінамі (фота)
20 ліпеня на заклік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” беларусы польскай сталіцы разам напісалі лісты з віншаваннямі да лідара “Маладога Фронту”.
Сумеснае напісанне лістоў адбылося ў паштовым аддзяленні ў цэнтры Варшавы.
Нагадаем, Зміцер Дашкевіч знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму, нібыта, за збіццё дваіх мінчукоў. Пакаранне палітык адбывае ў глыбоцкай калоніі.
18 ліпеня стала вядома пра новую крымінальную справу супраць Дашкевіча “за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Яму пагражае яшчэ адзін год зняволення.
20 ліпеня Змітру Дашкевічу споўніўся 31 год.