Брэсцкія мытнікі знайшлі марыхуану ў кіндэр-сюрпрызе
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце пропуска "Варшаўскі мост" перадухілілі спробу кантрабанднага ўвозу марыхуаны.
Інспектар мытні прыняў рашэнне правесці дагляд аўтамабіля з выкарыстаннем службова-вышуковага сабакі. Сабака зрэагаваў на скрыню для пальчатак, дзе супрацоўнікі мытні знайшлі пластыковую абалонку ад "Кіндэр-сюрпрыза".
У часе правядзення мытнага кантролю ў боксе паглыбленага дагляду службова-вышуковы сабака выявіў падвышаную цікавасць да змесціва скрыні для рэчаў у аўтамабілі.