Год таму памерла маці Змітра Дашкевіча
На мінулым тыдні, да гадавіны смерці Вольгі Дашкевіч на яе магіле ў Старых Дарогах паставілі ладны помнік.
Нагадаем, што Вольга Дашкевіч памерла ў ноч з 25 на 26 красавіка 2011 года. Ёй было толькі 54 гады. У той час суд Маскоўскага раёна ўжо прысудзіў яе сыну Змітру Дашкевічу 2 гады калоніі. На развітанне яго прывозілі з "Валадаркі" пад канвоем у слуцкі морг – на 30 хвілін. На самім пахаванні прысутнічаць Змітру не дазволілі.
Дарэчы, гэта быў апошні раз, калі Дашкевіча змагла пабачыць ягоная нявеста Наста Палажанка. З тае пары маладыя людзі не могуць убачыцца. Дашкевічу дагэтуль не вярнулі пашпарт, таму аформіць шлюб немагчыма, а “пабочным” людзям спатканне не даюць.
Дарэчы, пад абвешчаную да 3 ліпеня амністыю Дашкевіч можа не трапіць як “злосны парушальнік рэжыму”.