Кітайцы пафарбавалі жабаў (фота)

Жыхары Паднябеснай працягваюць эксперыменты над жывёламі: спачатку гэта былі татуіраваныя рыбы, потым - бірулькі з жывымі рыбамі і чарапахамі, а зараз краіну ахапіла манія па штучным афарбоўванні жаб.

Яскравыя колеры, калі верыць гарантыі вытворцы, трымаюцца на скуры жаб ад 4 да 5 год. Некаторым пакупнікам падабаюцца жабы, якія маюць "радыёактыўны" выгляд, таму ў краіне ўзрос попыт на такую паслугу. Толькі нямногія разумеюць, што такія дозы хімікатаў смяротныя для жаб. 

Эксперты заяўляюць, што ахвярамі моды на каляровых жаб сталі тысячы трапічных жаб.

Фота: http://obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі